nc是什么| 胆结石挂什么科| 眼睛飞蚊症吃什么药| 尿蛋白质弱阳性是什么意思| 腹泻便溏是什么意思| 吃什么可以消除淋巴结| 什么是化学| 囊肿和肿瘤有什么区别| 低筋面粉是什么面粉| 婴儿呛奶是什么原因引起的| 壮阳吃什么药| 地漏什么牌子的好| 给男朋友买什么礼物比较好| wonderland什么意思| 凤字五行属什么| 30年婚姻叫什么婚| 怀孕期间吃什么对胎儿发育好| 站着说话不腰疼什么意思| 吃什么蔬菜能降血脂| 蝙蝠吃什么| 嘚是什么意思| 一案双查是什么意思| 塑料五行属什么| mi医学上是什么意思| 碱是什么东西| 苹果和生姜煮水喝有什么功效| 日什么月什么的成语| 前纵隔结节是什么意思| 胎盘前置是什么意思| 尾椎骨疼挂什么科| 拉稀屎是什么原因| 牛筋草有什么功效| 肉瘤是什么| 肝硬化吃什么好| 思春是什么意思啊| 睁眼睡觉是什么原因| 切除脾脏对身体有什么影响| 小孩反复高烧是什么原因| 什么是手性碳原子| qs是什么意思| 08属什么生肖| 血沉高意味着什么意思| 次第花开是什么意思| 桃子有什么营养| 凝血功能差有什么危害| 肚脐眼周围痛挂什么科| 今年什么时候过年| 下午5点是什么时辰| 梦见杀狗是什么预兆| 伤食是什么意思| 榆字五行属什么| 经常爱放屁是什么原因| 今年二十岁属什么生肖| izzue是什么牌子| 皮赘用什么药膏去除| 扁桃体挂什么科| 梅子是什么水果| 微蛋白高是什么原因| 坦诚相待下一句是什么| 医院查怀孕做什么检查| 如夫人是什么意思| 魔芋爽是什么做的| 前置胎盘是什么意思| 低压偏高是什么原因| 考护士证需要什么条件| 白色的鱼是什么鱼| 肝功十二项包括什么| 惺惺相惜什么意思| 车加昆念什么| 冻顶乌龙茶属于什么茶| 灏是什么意思| 张姓五行属什么| 梦见不干净的东西代表什么| 孩子经常流鼻血是什么原因| ons是什么意思| 百年好合是什么意思| 经常感冒吃什么增强抵抗力| 乾隆和康熙是什么关系| 秋葵有什么营养| 大豆油是什么豆做的| 牡丹是什么季节开的| 自律是什么意思| 子婴是秦始皇什么人| 一什么水缸| 喝什么茶叶减肥效果最好| 书到用时方恨少下一句是什么| 肠易激综合症吃什么药| 女人的动物是什么生肖| 疣是什么意思| 什么是软饮料| 乳糖酶是什么东西| 催乳素过高是什么原因| 美国属于什么洲| 印枭是什么意思| 什么是客单价| 孕妇吃鸽子蛋对胎儿有什么好处| 狗肉不能和什么食物一起吃| 导盲犬一般是什么品种| 石千读什么| 双子座女和什么座最配| 甲状腺肿物是什么意思| 口腔挂什么科| 为什么会黄体功能不足| 睡觉出汗是什么原因男性| 稽留流产什么意思| 眼睛红了是什么原因| 我国的国花是什么| 体育总局局长什么级别| 妨子痣是什么意思| 出cos是什么意思| 什么叫闺蜜| 喝菊花茶有什么好处| 暗网里面有什么| 烫伤后擦什么药好得快| 绿皮鸡蛋是什么品种鸡| 梦遗是啥意思是什么| 什么是早孕| 面条吃多了有什么坏处| 洗钱是什么意思| psd是什么意思| 夏祺是什么意思| 桑黄是什么树上长出来的| 什么叫咳嗽变异性哮喘| 阴虚火旺是什么症状| 什么是纳囊| 梦见煎鱼是什么预兆| 168红包代表什么意思| 1993年出生的属什么| 贵州有什么好吃的| c肽高说明什么| 嘴苦是什么原因引起的| 我低头向山沟是什么歌| 什么情况下需要会诊| 皮鞋配什么裤子好看| 什么植物和动物像鸡| 胸闷气短是什么原因造成的| 胃烧灼吃什么立马缓解| 乳果糖是什么| 现在有什么好的创业项目| 手臂痛挂什么科| 利涉大川是什么意思| cj是什么意思| 湿气太重吃什么药最好| 蟑螂幼虫长什么样| 乌龟白眼病用什么药| 扁桃体发炎看什么科| 血稠吃什么药| 为什么会孕酮低| 为什么长痣越来越多了| 桌游是什么| osd是什么意思| 仙居杨梅什么时候上市| 甲状腺4b级是什么意思| 任督二脉是什么意思| 舌吻什么感觉| 志气是什么意思| 1997年出生的属什么| 眼皮老跳是什么原因| 什么样的人容易得心梗| 尿不净是什么原因| 两毛二是什么军衔| 河南人喜欢吃什么菜| 白粉虱用什么药| 眼袋浮肿什么原因| 合疗和医保有什么区别| 乳清粉是什么东西| moco是什么牌子| 糖异生是什么意思| 感冒全身酸痛吃什么药| 甜菊糖苷是什么| 骨密度z值是什么意思| 辞职是什么意思| 血糖和尿糖有什么区别| 哈尼什么意思| 蒙蒙的什么| 蹦蹦跳跳是什么生肖| 磺胺是什么药| 吃中药不能吃什么东西| 什么治咳嗽最快最有效| 孕妇梦到老公出轨什么意思| 出汗有异味是什么原因| 食欲不振吃什么药| 阴囊潮湿吃什么药好| 胎盘植入是什么意思| 人间烟火什么意思| 狒狒是什么意思| 什么样的小手| 月柱华盖是什么意思| 昏厥是什么意思| 闰月年有什么讲究| 信球什么意思| 类风湿因子高说明什么| 七月十一是什么星座| 句加一笔是什么字| 性格好是什么意思| 坚韧不拔是什么生肖| dn是什么| 1.19是什么星座| 黑醋是什么醋| 怀孕初期吃什么食物好| 原则上是什么意思| 属牛男和什么属相最配| hpv是指什么| 胆汁酸高是什么原因| 耳朵烧是什么原因| 吐槽是什么意思啊| 不孕为什么要查胰岛素| 粘米粉是什么粉| 待业是什么意思| 肝低密度灶是什么意思| 权志龙为什么这么火| 最早的春联是写在什么上面的| 醋酸泼尼松片治什么病| 治疗带状疱疹用什么药最好| 梦见老公出轨什么意思| uc是什么| ojbk是什么意思| 氯化钾主治什么病| 爱出汗的人是什么原因| 什么品牌的母婴用品好| 什么的钩住| 胃胀吃什么| 孕期吃什么好| 乘务长是干什么的| 什么钱最值钱| 一什么沙滩| pussy是什么意思| 约稿是什么意思| 宝宝经常发烧是什么原因引起的| 中国信仰什么教| 长期喝饮料对身体有什么危害| 侧面是什么意思| 子宫前置是什么意思| 什么是催眠| 早餐吃什么最健康| 体育精神是什么| 胃出血吃什么药好| 早搏是什么| 明年生肖是什么| 咳嗽恶心干呕是什么原因引起的| 为什么手| 大便秘结是什么原因| 芒果是什么意思| 鲜为人知是什么意思| 肝阴虚吃什么中成药| 胆固醇高吃什么最好| 被蜈蚣咬了用什么药| blood什么意思| 港式按摩是什么意思| 肚脐右边按压疼是什么原因| 黑金刚是什么药| 尿酸高什么原因引起的| development是什么意思| 三醋酯纤维是什么面料| 转基因和非转基因有什么区别| 做是什么感觉| 内痔用什么药治最好效果最快| 贫血严重会得什么病| 小孩经常尿床是什么原因| 海王星是什么颜色| 蛤读什么| 什么是中位数| 股级干部是什么级别| 胆囊结石会引起身体什么症状| 百度Перайсц? да зместу

中兴一季度营收257.45亿 净利12.14亿同比增27.81%

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?
Рэспубл?ка Албан?я
алб.: Republika e Shqip?ris?
Дэв?з: ??алб.: Ti, Shqip?ri, m? jep nder, m? jep emrin Shqiptar"

?Ты, Албан?я, даеш мне гонар, даеш мне ?мя албанца?
?
Г?мн: ?Hymni i Flamurit (Аб'яднаныя вакол сцяга)?
Дата незалежнасц? 28 л?стапада 1912 (ад Асманскай ?мперы?)
Аф?цыйная мова албанская
Стал?ца Тырана
Найбуйнейшыя гарады Тырана, Шкодэр, Влёра, Дурэс, Эльбасан
Форма к?равання Парламенцкая рэспубл?ка
Прэз?дэнт
Прэм’ер-м?н?стр
Байрам Бегай
Эдз? Рама
Тэрыторыя
 ? Агулам 28 748 км2 (139-я ? свеце)
 ? % воднай паверхн? 4,7%
Насельн?цтва Албан??
 ? Ацэнка (2022) 2,776 м?л[1] чал.
 ? Перап?с (2023) 2 412 113[2] чал.
 ? Шчыльнасць 103,6 (2 020)[1] чал./км2
ВУП (ППЗ)
 ? разам (2022) 18 852 095 518[1] дол.
?РЧП (2020) 0,795[1] (высок?; 69-е месца)
Валюта лек
?нтэрнэт-дамен .al
Код ISO AL
Код МАК ALB
Тэлефонны код +355
Часавы пояс +2
А?тамаб?льны рух справа[d][3]
Лагатып В?к?схов?шча Медыяфайлы на В?к?схов?шчы
百度 习近平总书记在十九大报告中强调,必须多谋民生之利、多解民生之忧,在发展中补齐民生短板、促进社会公平正义,在幼有所育、学有所教、劳有所得、病有所医、老有所养、住有所居、弱有所扶上不断取得新进展,深入开展脱贫攻坚,保证全体人民在共建共享发展中有更多获得感,不断促进人的全面发展、全体人民共同富裕。

Алба?н?я (алб.: Shqip?ria), Рэспу?бл?ка Алба?н?я (алб.: Republika e Shqip?ris?) — заходне-балканская дзяржава.

Кра?на мяжуе з Чарнагорыяй на па?ночным захадзе, з часткова прызнанай Рэспубл?кай Косава на па?ночным усходзе, з Па?ночнай Македон?яй на ?сходзе ? з Грэцыяй на по?дн? ? па?днёвым усходзе. Ад ?тал?? кра?ну аддзяляе прал?? Отранта шырынёй у 72 км. Албан?я абмываецца Адрыятычным морам на захадзе ? ?ан?чным морам на па?днёвым захадзе.

Большую частку тэрыторы? Албан?? займаюць сярэдневысок?я горы. Кл?мат узбрэжжа субтрап?чны м?жземнаморск?, у гарах — умераны кантынентальны. Памежныя азёры — Скадарскае, Ахрыдскае, Прэспа — маюць вял?к?я памеры ? славяцца сваёй прыгажосцю. Прыродныя расл?нны ? жывёльны свет захавал?ся лепш, чым у ?ншых м?жземнаморск?х кра?нах. Уражвае разнастайнасць ландшафта? у кра?не плошчай (28 748 км2), меншай нават за Маг?лё?скую вобласць.

Ун?тарная парламенцкая рэспубл?ка. Падзяляецца на 12 абласцей, у склад як?х уваходз?ць 61 мун?цыпал?тэт, на самым н?зк?м узро?н? нал?чваецца амаль 3000 камун. Стал?ца кра?ны ? яе ф?нансава-прамыловы цэнтр — горад Тырана.

Албан?я з’я?ляецца членам Арган?зацы? Аб'яднаных Нацый, НАТА, Арган?зацы? па бяспецы ? супрацо?н?цтве ? Е?ропе, Савета Е?ропы, Сусветнай гандлёвай арган?зацы? ? Арган?зацы? ?сламскага супрацо?н?цтва. Дзяржава з’я?ляецца адным з заснавальн?ка? Энергетычнай супольнасц?, Арган?зацы? чарнаморскага эканам?чнага супрацо?н?цтва ? М?жземнаморскага саюза, а таксама з’я?ляецца аф?цыйным кандыдатам на сябро?ства ? Е?рапейск?м Саюзе.

Назва кра?ны з’я?ляецца экзон?мам ? паходз?ць ад ?л?рыйскага ?olba? — ?пасел?шча?. Упершыню назва з падобным коранем — Albanopolis — сустракаецца на карце Пталамея (150 н.э.), дзе яна марк?руе пасел?шча на па?ночны ?сход ад сучаснага Дурэса. Сам? ж албанцы называюць сваю кра?ну Шк?перыяй, што паводле народнай этымалог?? азначае ?зямля арло??.

Геаграф?чнае станов?шча

[прав?ць | прав?ць зыходн?к]
Берагавая л?н?я ? па?днёвай Албан??

Плошча Албан?? складае 28,7 тыс. км2. Кра?на выцягнутая на 340 км з по?начы на по?дзень ? на 150 км з захаду на ?сход. Агульная да?жыня марскога ?збярэжжа 362 км. У Адрыятычным моры Албан?? належыць востра? Сазан?.

Ф?з?чная карта Албан??
Гара Кораб, в?д з албанскага боку. Вяршыня (2764) знаходз?цца на задн?м плане справа пад белай кропкай

Цэнтральная частка ?збярэжжа — ра?н?на; астатняя тэрыторыя (каля 70 %) занятая гарам?, што агулам вядомыя як Балканск?я: Па?ночным? Албанск?м? Альпам? (або Праклецце); хрыбтам? Таморы, Караб? (да апошняга належыць найвышэйшая кропка кра?ны — гара Кораб (або па-албанску Караб?, 2764 м) на мяжы з Па?ночнай Македон?яй); на па?днёвым захадзе размешчаны Акракера?нск?я горы, што спускаюцца адхонам? проста ? ?ан?чнае мора; на па?днёвым усходзе — горы П?нд,

На тэрыторы? Албан?? ёсць радов?шчы нафты, прыроднага газу, вуглю, хрому, медз?, н?келя.

Каньён ? пляж Джыпэ, частка Албанскай Ры?еры. Тут судакранаюцца ?ан?чнае ? Адрыятычнае моры

Кл?мат субтрап?чны, на ?збярэжжы м?жземнаморск?, на ?сходзе — кантынентальны. У гарах кл?мат умераны. Сярэдняя тэмпература складае ?1 °C уз?мку ? 21.8 °C улетку, але чаргаванне гор ? ра?н?н стварае значныя кантрасты пам?ж розным? часткам? невял?кай кра?ны. На ?збярэжжы, у вобласц? м?жземнаморскага кл?мату, сярэдняя тэмпература студзеня складае 8—9°С, л?пеня — 24—25°С, у гарах з?мовыя тэмпературы адмо?ныя. Ападка? 800—2000 мм у год, што болей чым у сярэдн?м па М?жземнамор’?, большая частка выпадае з?мой у выглядзе дажджу. Некаторыя сх?лы Па?ночных Албанск?х Альпа? атрымл?ваюць больш за 3000 мм ападка?, што роб?ць ?х адным з самых "в?льготных кутко?" Е?ропы.

Самая вял?кая рака — Дрын, што, пачынаючыся ? Праклецц? са зл?цця Чорнага ? Белага Дрына?, цячэ свае 148 км з усходу на захад у па?ночнай частцы кра?ны. Самая до?гая рака — В’ёса (192 км), што мае выток у Грэцы?. Найбуйнейшыя азёры: Скадарскае (памежнае з Чарнагорыяй), Ахрыдскае, Прэспа (абодва на мяжы з Па?ночнай Македон?яй). Усе азёры чымсьц? геаграф?чна адметныя: Скадарскае — найбуйнейшае ? Па?днёвай Е?ропе; Ахрыдскае возера занесена ? сп?с Сусветнай спадчыны, да таго ж, л?чыцца адным з самых старажытных азёр свету; Прэспа — надзвычай высакагорнае. На Дрыне маецца н?зка вадасхов?шча?. З Праклецця спускаюцца ледав?к?, прычым снегавая л?н?я дзе-н?дзе праходз?ць на вышын? 2000 м. — з’ява незвычайная для гэтк?х цёплых шырот.

Беркут (ц? арол-маркут) — нацыянальная птушка Албан??

Расл?нны ? жывёльны свет Албан??, дзякуючы рэльефу, кл?мату ? г?драграф??, вельм? разнастайны; а дзякуючы невял?кай шчыльнац? насельн?цтва ? гарах — яшчэ ? няблага захаваны. Звыш 2/5 тэрыторы? Албан?? пакрыта лясам? з сасны, елк?, бярозы ? дубу ды хмызнякам?, каля 1/4 — лугам?. Лясы лепей захавал?ся ? гарах. На месцы зведзеных лясо? утварыл?ся фармацы? тыпу макв?су. Жывёльны свет давол? багаты, сустракаюцца буйныя млекакормячыя: мядзведзь, алень, рысь — усе яны знаходзяцца пад пагрозай зн?кнення; шмат л?с, шакала?, ва?ко?, лясных като?. У эстуарыях рэк, на азёрах ? балотах гняздуецца мноства птушак, у тым л?ку флам?нга, малы баклан, курчавы пел?кан; на узбярэжжах кладуць яйк? розныя в?ды чарапах. У эстуары? рак? В’ёса створаны рэзерват В’ёса–Нарта, дал?на ж самой рак? л?чыцца адной з рэдк?х малакранутых чалавекам рачных дал?н у Е?ропе ? яе сённяшн? стан выкл?кае заклапочанасць эколага?. Усяго? Албан?? 14 нацыянальных парка?, 4 водна-балотных угоддз?, 1 марск? парк.[4] Албан?я займае самыя высок?я сярод кра?н Па?днёвай Е?ропы паз?цы? ? розных экалаг?чных рэйтынгах.

Паходжанне албанца? часцей за ?сё звязваюць з ?л?рыйск?м? плямёнам?, аднак адз?най верс?? этнагенезу албанскага народа не ?снуе.

У XV стагоддз? населеныя албанцам? тэрыторы? был? захоплены Асманскай ?мперыяй. Да гэтага часу аднос?цца дзейнасць албанскага нацыянальнага героя Георг?я Кастрыёц? (Скандэрбега), як? здоле? аб’яднаць народ у барацьбе з туркам? ? забяспечыць незалежнасць Албан?? на 25 гадо?. Пасля смерц? Скандэрбега Албан?я канчаткова трап?ла пад уплы? асмана?. Турэцкая акупацыя працягвалася аж да пачатку XX стагоддзя, кал? ? ходзе Першай балканскай вайны Албан?я абвясц?ла незалежнасць 28 л?стапада 1912 года.

Пасля здабыцця незалежнасц? кра?на до?г? час знаходз?лася ? стане пал?тычнага хаосу, знаходзячыся часам пад вонкавым к?раваннем. У 1924 годзе да ?лады на каротк? тэрм?н прыйшо? урад на чале з правасла?ным святаром Феанам Нол?, што не?забаве бы? звергнуты а?тарытарным пра?тальянск?м л?дэрам Ахметам Зогу, як? ? 1928 годзе абвясц?? сябе ?каралём ус?х албанца??.

7 красав?ка 1939 года Албан?я была акупаваная фашысцкай ?тал?яй, кароль збег з кра?ны. Пасля кап?туляцы? ?тал?? ? верасн? 1943 года кра?на была занятая г?тлера?скай Герман?яй. С?лам? мясцовага партызанскага руху цалкам вызвалена ад захопн?ка? 29 л?стапада 1944 года.

Пасля Другой сусветнай вайны ?лада ? Албан?? была сканцэнтравана ? руках камун?ста? на чале з Энверам Ходжа. 11 студзеня 1946 года абвешчана Народная Рэспубл?ка Албан?я (НРА). Да пачатку 1960-х гадо? НРА падтрымл?вала цесныя сувяз? з Савецк?м Саюзам, як?я ?несл? вызначальны ?клад у яе пасляваеннае адна?ленне. У 1961 годзе дыпламатычныя аднос?ны з СССР был? разарваныя. З канца 1970-х гадо?, пасля згортвання аднос?н з К?таем, рэжым Э. Ходжа знаходз??ся практычна ? по?най сама?заляцы?.

У 1991 годзе камун?стычны рэжым упа?: адбыл?ся першыя шматпартыйныя выбары, абвешчаны грамадзянск?я ? пал?тычныя свабоды[5].

Дзяржа?ны лад ? пал?тыка

[прав?ць | прав?ць зыходн?к]

Албан?я — парламенцкая рэспубл?ка. Вышэйшы орган заканада?чай улады — аднапалатны парламент Сход Албан??. Прэз?дэнт аб?раецца парламентам тэрм?нам на 5 гадо?.

Вышэйшы орган выкана?чай улады — Савет м?н?стра? (урад).

У Албан?? зарэг?страваныя некальк? дзясятка? пал?тычных партый, у тым л?ку: Сацыял?стычная партыя Албан??, Дэмакратычная партыя, Партыя свабоды, партыя за справядл?васць, ?нтэграцыю ? адз?нства, Рэспубл?канская партыя, Хрысц?янска-дэмакратычная партыя, Саюз за правы чалавека. Законам забаронена дзейнасць партый шав?н?стычнага, рас?сцкага, татал?тарнага, фашысцкага характару. У 1998 годзе легал?заваная раней забароненая Кампартыя Албан??[5].

Знешняя пал?тыка

[прав?ць | прав?ць зыходн?к]

Ад часу падзення камун?зму Албан?я ?мкнецца будаваць добрасуседск?я аднос?ны з балканск?м? кра?нам? ? добразычл?выя — з кра?нам? ?сяго свету. Шматл?кая албанская дыяспара працуе на паляпшэнне ?м?джу сваёй радз?мы. Вял?к?м поспехам м?жнароднай пал?тык? стала членства ? НАТА (2009). Асно?най пал?тычнай мэтай на бл?жэйшыя дзесяц?годдз? застаецца членства ? ЕС, ?ншая важл?вая мэта — пашырэнне м?жнароднага прызнання Косава. Прыяцельск?я сувяз? ? Албан?? з ЗША: у 2007 Тырану ?першыню наведа? прэз?дэнт ЗША — Джордж Буш Малодшы.

Складаныя — фактычна, невырашальны канфл?кт — аднос?ны Албан?? з Серб?яй звязаныя з узн?кненнем на карце Е?ропы незалежнага Косава. Давол? напружаныя аднос?ны з Грэцыяй вын?каюць з парушэння? (на думку Грэцы?) право? грэчаскай меншасц? ? Албан?? з аднаго боку ? патэнцыяльных (на думку Албан??) тэрытарыяльных прэтэнз?й з боку Грэцы? да Албан?? з боку ?ншага.

Аднос?ны з Беларуссю

[прав?ць | прав?ць зыходн?к]

Дыпламатычныя аднос?ны пам?ж Рэспубл?кай Беларусь ? Рэспубл?кай Албан?я был? ?сталяваны 17 тра?ня 1993 г. Албанск?я паслы ? Рас?? па сумяшчальн?цтве акрэдытуюцца ? Беларус?. 16 сакав?ка 2015 года ? Маскве адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага ? Па?намоцнага Пасла Рэспубл?к? Беларусь у Рас?йскай Федэрацы? ?гара Петрышэнк? з Надзвычайным ? Па?намоцным Паслом Рэспубл?к? Албан?я ? Рас?йскай Федэрацы? Арбенам Газ?ён?. Асабл?вая ?вага была нададзена магчымасцям рэал?зацы? ?снуючага патэнцыялу пашырэння гандлёва-эканам?чных сувязя?, павел?чэння наменклатуры ? аб’ёма? паставак беларускай прадукцы? ? Албан?ю, фарм?раванню дагаворна-прававой базы двухбаковых аднос?на?, абмеркаванню перспекты? узаемадзеяння ? рамках м?жнародных арган?зацый.[6]

Адм?н?страцыйны падзел

[прав?ць | прав?ць зыходн?к]

Тэрыторыя Албан?? дзел?цца на 12 абласцей, як?я, ? сваю чаргу, дзеляцца на 61 мун?цыпал?тэт. У складзе мун?цыпал?тэта? выдзяляецца 2980 камун. Такое ?ладкаванне было прынята ? 2015 годзе, да таго часу вобласц? складал?ся з 36 акруг, як?я, ? сваю чаргу, дзял?л?ся на 309 камун ? 65 гарадо?.

Вобласць Стал?ца Акруг? Плошча, км2 Насельн?цтва Карта
Берат Берат Берат (1[ап 1]), Кучава (16), Скрапары (29) 1798 139,815
Дыбра Пешкоп?я Бульк?за (2), Дыбра (7), Мат (22) 2586 134,153
Дурэс Дурэс Дурэс (6), Круя (13) 766 278,775
Эльбасан Эльбасан Грамш (5), Л?бражд (18), Пек?н (25), Эльбасан (36) 3199 298,913
Ф?еры Ф?еры Люшня (19), Малакастра (20), Ф?еры (33) 1890 312,448
Г?ракастра Г?ракастра Г?ракастра (4), Перметы (26), Тэпелена (32) 2884 70,331
Корча Корча Дэвол (8), Калонья (11), Корча (12), Паградзец (24) 3711 221,706
Кукес Кукес Кукес (14), Трапоя (30), Хас (34) 2374 84,035
Лежа Лежа Курб?н (15), Лежа (17), М?рдыта (23) 1620 135,613
Шкодэр Шкодэр Малес?я-э-Мадз? (21), Пука (27), Шкодэр (35) 3562 215,483
Тырана Тырана Кавая (10), Тырана (31) 1652 811,649
Влёра Влёра Влёра (3), Дэльв?на (9), Саранда (28) 2706 183,105
  1. Нумары акруг у дужках адпавядаюць нумарам дадзеных перыферый на карце справа.

Крыху больш за палову албанскага народа жыве у гарадах — 54 %, што надта мала нават для адносна аграрнай Па?днёвай Е?ропы. Адм?н?страцыйным, культурным, эканам?чным ? прамысловым цэнтрам Албан?? з’я?ляецца Тырана, насельн?цтва агламерацы? якой перавышае 800 тысяч чалавек, у самой жа Тыране перап?с 2011 нал?чы? 418 тыс.чалавек. ?ншыя буйныя гарады з колькасцю насельн?цтва, большай за 100 тысяч жыхаро?, уключаюць у сябе Дурэс (каля 300 тыс.), Влёру (каля 200 тыс.) ? Эльбасан.

Насельн?цтва

[прав?ць | прав?ць зыходн?к]
Полава-?зроставая п?рам?да, 2020

Колькасць насельн?цтва Албан?? — 2 412 113 чалавек, па вын?ках перап?су 2023 года. З 2011 па 2023 гады насельн?цтва Албан?? скарац?лася на 14,5%.

Хоць эм?грацыя скарац?лася пасля посткамун?стычнага зыходу ? 1990-х гадах, яна застаецца праблемай для албанскага грамадства. Паводле дадзеных М?жнароднай арган?зацы? па м?грацы? ? 2022 годзе з Албан?? выехала на 10 600 чалавек больш, чым пераехала ? яе[2].

Высок? ?зровень эм?грацы? захо?ваецца таму, што Албан?я — гэта адна з самых бедных кра?н Е?ропы.

Toptani Shopping Mall, Тырана. Стал?ца — найважнейшы ф?нансавы хаб, цэнтр прыцягнення ?нвестыцый

З сярэдз?ны 1940-х па канец 1980-х гадо? эканом?ка Албан?? мела планавы характар, з 1988 года пача?ся паступовы пераход да эканом?к? рынкавай. Хутк? эканам?чны рост пача?ся ? 2000 годзе, у 2000-х штогадовы рост ВУП скла? 6—7 %, адначасова колькасць замежных ?нвестыцый дасягала 50 % ВУП2004 годзе замежныя ?нвестыцы? склал? 5,7 млрд е?ра, €1780 на кожнага жыхара). Албан?я стала адным з трох е?рапейск?х краё?, хто найхутчэй акрыя? ад крыз?су 2008–09, ? ?се 2010-я дэманстравала высок?я паказчык? эканам?чнага росту. У другой палове 2010-х урад распача? амб?цыйную праграму рэформа? для паляпшэння б?знес-кл?мату.

Але, нягледзячы на ?сё гэта, Албан?я застаецца адной з самых бедных кра?н Е?ропы, наро?н? з Босн?яй, апярэджваючы тольк? Малдову. У 2012 ВУП на душу насельн?цтва (ППЗ) склада? усяго 35 % ад сярэдняга па ЕС ?снуюць меркаванн?, што рост эканом?к? Албан??, як? можа вывесц? яе на ?зровень, дастатковы для яе прыняцця ? Е?рапейск? Саюз, можа заняць да дваццац? гадо?. Да м?льёна албанца? працуюць за мяжой ? адпра?леныя ?м? грашовыя сродк? з’я?ляюцца важнай крын?цай прыбытка? насельн?цтва (да 2008 яны складал? 12–15 % ад ВУПу Албан??, у 2015 — усяго 6 %). Узровень беспрацо?я складае 14 %, што для балканскай кра?ны не так ? блага.

Значныя м?неральныя багацц? кра?ны ляжаць у аснове разв?цця здабы?ной прамысловасц?. У наш час вядзецца здабыча хрому (адно з першых месца? у свеце па здабычы ? экспарце), медз?, жалеза, н?келю, нафты (у тым л?ку цяжкай), прыроднага газу, вуглю ? бакс?та?. Каля возера Прэспа знаходз?цца адно з багацейшых радов?шча? прыроднага асфальту. Аб'ёмы здабычы пал??ных рэсурса? нязначныя: так нафты здабываецца каля 22 тыс барэля? у сутк? — крыху меней чым у Беларус?, нягледзячы на значныя запасы чорнага золата.[7] Здабычай нафты ? газу займаюцца кампан?? Ta?i Oil, Albpetrol, каляровых метала? — AlbChrome.

Цэментавы завод кампан?? Antea, акруга Круё

Большую частку электрычнасц? кра?на выпрацо?вае на г?драэлектрастанцыях. Тры найбуйнейшых ГЭС пабудаваны на Дрыне. У Албан?? ?снуюць прадпрыемствы буда?н?чай (цэментавай), электратэхн?чнай, металаапрацо?чай, харчовай прамысловасц? ? тытунёвых выраба?. Найбольш ?мкл?ва разв?ваюцца тэкстыльная ? швейная гал?ны, што ? 2010-х стал? гал?нам? спецыял?зацы? кра?ны — буйныя е?рапейск?я кампан?? прывабл?вае танная працо?ная с?ла.

В?наградн?к?, горад Берат

Сучасная сельская гаспадарка, у якой занята дзве пятых насельн?цтва, дае адну пятую ВУП кра?ны. Пераважаюць невял?к?я сямейныя зямельныя надзелы, механ?зацыя ? х?м?зацыя недастатковыя. Зрэшты, на шляху да сябро?ства ? ЕС урад мадэрн?зуе гал?ну ? ф?нансава падтрымл?вае фермера?. Пераважае расл?наводства: вырошчваюцца пшан?ца, кукуруза, бульба, гародн?на, садав?на, цукровыя бурак?, тытунь, в?наград; Албан?я славутая сва?м? шалфеем ? размарынам. Да?н?я традыцы? в?наградарства, да таго ж у Албан??, адной з нешматл?к?х кра?н свету, расце дз?к? в?наград. У жывёлагадо?л? перавага аддаецца авечкам ды буйной рагатай жывёле. Рыбало?ства разв?та недастаткова, але багатыя рыбай (карп, фарэль, марск? лешч), м?дыям? ? ракападобным? прыбярэжныя воды даюць падставу казаць пра будучыню гэтай гал?ны.

М?жнародны аэрапорт Тыраны ?мя Мац? Тэрэзы

Гало?ным? варотам? кра?ны служыць М?жнародны аэрапорт Тыраны са штогадовым абаротам у больш за 2,5 млн пасажыра?. Плануецца буда?н?цтва м?жнародных аэрапорта? у Влёры, Г?ракастры ? Сарандзе — турыстычных цэнтрах на по?дн? кра?ны. Унутраныя перавозк? ажыцця?ляюцца гало?ным чынам а?тамаб?льным транспартам, у 2010-х працягваецца буда?н?цтва а?тамаг?страля?, што звяжуць Албан?ю з ус?м? суседзям? ? ?нтэгруюць транспарт кра?ны ? агульнае?рапейскую сетку. Знешн? гандаль ляжыць на плячах марскога транспарту, гало?ным портам з’я?ляецца Дурэс, за ?м ?дзе Влёра.

Панарама порта Дурэса

Надзвычайную папулярнасць зда?на маюць ? марск?я пасажырск?я перавозк?: паромныя пераправы злучыл? Дурэс з мноствам астраво? ? берагам? ?тал??, Грэцы?, Харваты?. Чыгуначны транспарт, што ?нтэнс??на разв?ва?ся за часам Энвера Ходжы, сёння грае другарадную ролю. Аднак плануецца новая чыгунка Тырана – Дурэс, якая мае даць старт чыгуначнаму адраджэнню Албан??.[8]

?мкл?ва разв?ваецца м?жнародны турызм: ? 2013 годзе Албан?ю наведал? 3,3 млн чалавек, у 2017 — 5,2 млн.[9]

Для Албан?? характэрны адмо?ны гандлёвы баланс. Трац?ну экспарту складаюць турыстычныя паслуг?, яшчэ 17 % — ?Т-паслуг?. Сярод тавара? пераважаюць абутак (асабл?ва скураны!) ? адзенне, хромавыя руды.[10] ?мпартуюцца прадукты харчавання, медыкаменты, нафтапрадукты, а?тамаб?л? ? электрон?ка. Асно?ны гандлёвы партнёр — ?тал?я, за ёй з вял?к?м адрывам ?дуць Грэцыя, К?тай, Серб?я. Аб'ём двухбаковага тавараабароту з Беларуссю па вын?ках 2014 года скла? 16,15 млн. долара? ЗША.[6]

Культура ? мастацтва

[прав?ць | прав?ць зыходн?к]

К?нематограф

[прав?ць | прав?ць зыходн?к]
К?нарэжысёр Куйтым Кашку — а?тар шматл?к?х албанск?х ф?льма? з 1970-х гадо?.

К?нематограф Албан?? ?зн?к ? 1911—1912 гадах з першым? паказам? замежных ф?льма? ? здымкам? дакументальных ф?льма? у перадваенны ? м?жваенны перыяд. Пасля Другой сусветнай вайны ? 1945 годзе камун?стычны ?рад заснава? Албанск? к?на?нстытут, як? ? 1952 годзе ста? вядомым як ?Kinostudio Shqip?ria e Re?. У 1953 годзе ? супрацо?н?цтве з к?нематаграф?стам? СССР бы? зняты першы албанск? эп?чны ф?льм пра нацыянальнага героя Албан?? ?Скандэрбег?, як? атрыма? м?жнародны прыз на Канск?м фестывал?. Ф?льм ?Тана? 1958 года ста? першым по?наметражным ф?льмам, а таксама ф?льмам з першай сцэнай пацалунка ? г?сторы? албанскага к?нематографа. У 1960-я гады асно?ным? тэмам? албанск?х ф?льма? была акупацыя Албан?? ?тальнск?м? ? нямецк?м? войскам? ? часы Другой сусветнай вайны ? барацьба за вызваленне. Стужк? мел? моцную стано?чую канатацыю ? бок камун?стычных партызан ? адмо?ную — у аднос?нах да с?ла? Бал? Камбетар ? разглядал?ся ? якасц? дзяржа?най прапаганды. У 1970-х ? 1980-х гадах было знята 20–40 дакументальных стужак, як?я, у большасц?, был? прапагандысцк?м? ф?льмам?, але мел? культурную вартасць. У гэты ж перыяд у к?нематографе кра?ны адбылося нараджэнне ан?мацыйных ф?льма?. Да 1990 года ? кра?не было выраблена каля 200 ф?льма? ? нал?чвалася каля 450 к?натэатра?, аднак большая частка ?хняга абсталявання была састарэлай.

У 1990-х гадах ?Kinostudio Shqip?ria e Re? распалася на шэраг дробных прыватных студый, дзе ф?льмы здымал? як албанск?я рэжысёры так ? замежныя, сумесна з новым ?Нацыянальным цэнтрам к?нематаграф??? (алб.: Qendra Komb?tare е Kinematografis?). Сярод албанск?х ф?льма? апошн?х гадо? найбольшай папулярнасцю карыстаюцца так?я стужк? як ?Палко?н?к Бункер? рэжысёра Куйтыма Кашку, ?Слоганы? рэжысёра Герг? Шуван?, ?Амн?стыя? рэжысёра Бухара Ал?ман?, як?я был? абраныя ад кра?ны на прэм?ю ?Оскар? у нам?нацы? ?Найлепшы ф?льм на замежнай мове?, а таксама ?Тырана, нулявы год? ? ?ншыя. Пасля падзення камун?стычнага ?рада ? Албан?? бы? пабудаваны шэраг сучасных к?натэатра? (так?х як ?М?лен?ум? у Тыране), дзе дэманструюцца, у асно?ным, заходн?я (пераважна амерыканск?я) ф?льмы.

Албанская пахлава.

Албанская кухня сфарм?равалася з уплывам кул?нарных традыцый Грэцы?, ?тал?? ? Турцы?. Яна характарызуецца выкарыстаннем як м?жземнаморск?х тра?, так?х як арэгана, мята, баз?л?к, размарын ? ?ншыя ? мясных ? рыбных стравах, так ? перца чыл? ? часнака. Амаль у кожную страву дадаецца гародн?на.

Абед звычайна складаецца з рагу (алб.: gjell?), павольна прыгатаванага мяса з рознай гародн?най, ? салата з свежай гародн?ны, такой як таматы, агурк?, зялёны перац ? масл?ны. Салат запра?ляецца соллю, ал??кавым алеем, воцатам або цытрынавым сокам. Сярод супа? папулярнасцю карыстаюцца таратор, халодны суп з ёгурта ? агурко?, а таксама суп з цытрынай.

У горных раёнах шырока распа?сюджаны вэджанае мяса ? марынаваныя кансервы. Сярод жывёльных органа? дэл?катэсам л?чацца к?шачн?к? ? галовы. Неад’емнае значэнне маюць малочныя прадукты, як?я, як прав?ла, суправаджаюцца хлебам ? алкагольным? напоям?, так?м? як рак?я ? брага. Морапрадукты, у асно?ным, распа?сюджаны ? прыбярэжных раёнах ? гарадах кра?ны, так?х як Дурэс, Влёра, Шкодэр, Лежа ? Саранда.

Апроч таго, характэрны бурэк, пластовая выпечка з сырам, мясным фаршам або лукам, ? фл?я, пластовая выпечка з крэмам альбо каймаком. Кандытарск?я вырабы прысутн?чаюць у кожным албанск?м горадзе. Найбольш распа?сюджаныя дэсерты тыповыя для ?с?х балканск?х кра?н: пахлава, рысавы пудынг, тулумба, б?скв?т, лукум ? ?ншыя.

Некаторыя ц?кав?нк?

[прав?ць | прав?ць зыходн?к]
  • У камун?стычную эпоху Энвер Ходжа загада? ус?м албанцам рыхтавацца да ядзернай вайны — кожная албанская сям'я мус?ла пабудаваць сабе бункер. Сёння мног?я з 700 тысяч пабудаваных бункера? захавал?ся ? ствараюць ц?кавы г?старычны антураж. А шмат як?я сем'? захо?ваюць у ?х бульбу.
  • Албан?ю нярэдка называюць "маленькай ?тал?яй", што справядл?ва як з боку антычнай г?сторы? ? адрыятычнага пляжнага адпачынку, так ? з боку хаатычнага руху на а?тадарогах.
吃什么降糖 考试前吃什么好 牙出血是什么病的前兆 发晕是什么原因引起的 杀生电影讲的什么意思
眼睛视力模糊是什么原因 hoho是什么意思 电解质什么意思 什么的云海 尿液检查白细胞高是什么原因
阿达子是什么 精神什么满 检查神经做什么检查 吃什么不掉头发 神经紊乱会出现什么症状
dsa检查是什么意思 右束支传导阻滞是什么意思 朝鲜和韩国什么时候分开的 妙赞是什么意思 姓陆的女孩取什么名字好
凭什么是什么意思hcv9jop6ns7r.cn 转述句是什么意思hcv8jop9ns9r.cn 什么防晒霜效果最好hcv9jop0ns8r.cn 蚕丝衣服用什么洗最好hcv7jop6ns4r.cn 秦始皇为什么叫祖龙bfb118.com
脚代表什么生肖chuanglingweilai.com 丑时是什么命hcv8jop4ns3r.cn 虎毒不食子是什么意思wzqsfys.com 五台山在什么地方jingluanji.com usr是什么意思hcv9jop5ns8r.cn
黄痰是什么原因hcv8jop0ns9r.cn 赘疣是什么意思hcv8jop1ns5r.cn pm是什么的缩写hcv7jop9ns1r.cn 睡觉老是流口水是什么原因hcv7jop9ns4r.cn jerry英文名什么意思hcv8jop9ns4r.cn
流口水是什么原因hcv9jop3ns9r.cn 双肺上叶肺大泡是什么意思hcv7jop9ns5r.cn 东星斑为什么这么贵hcv7jop5ns2r.cn 生蚝吃了有什么好处hcv9jop2ns7r.cn 子夜是指什么时间hcv7jop9ns4r.cn
百度